Віншаванне Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту з юбілеем.

    "З'яўляючыся вопытным дзяржаўным дзеячам і прафесіяналам высокага ўзроўню, на працягу многіх гадоў вы прыкладаеце значныя намаганні для развіцця беларуска-расійскіх адносін, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Глыбока перакананы, што вашы аўтарытэт, прынцыповасць і мэтанакіраванасць будуць служыць паглыбленню нашай інтэграцыі, вырашэнню важных задач у рамках Саюзнай дзяржавы".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рыгору Рапоту моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў.