Віншаванне Джорджу Велу з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Мальта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Джорджа Велу з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Мальта.

    "Перакананы, што Ваша дзейнасць на гэтай адказнай пасадзе будзе садзейнічаць паступальнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Мальты і ўмацаванню яе палітычнай вагі на еўрапейскай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею на плённую сумесную працу дзеля дабрабыту народаў дзвюх краін, а таксама гатоўнасць устанавіць і падтрымліваць кантакт з Прэзідэнтам Мальты ў мэтах абмеркавання розных пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

    Аляксандр Лукашэнка, карыстаючыся выпадкам, запрасіў Джорджа Велу наведаць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць адпаведна 21 і 30 чэрвеня 2019 года ў сталіцы Беларусі.