Віншаванне Дар'і Домрачавай з заваяваннем золата ў спрынце на этапе Кубка свету ў Цюмені

    Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'ю Домрачаву з заваяваннем залатога медаля на этапе Кубка свету ў Цюмені.

    "І зноў табе пакарылася выршыня подыума, а мы сталі сведкамі захапляльнай барацьбы ў спрынце на этапе Кубка свету ў Цюмені. Ты завяршаеш алімпійскі сезон менавіта так, як усе ад цябе чакалі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перад найвышэйшым майстэрствам і характарам Дар'і Домрачавай адступаюць самыя моцныя саперніцы. "Сёння гэтай перамозе разам з намі радуюцца мільёны паклоннікаў па ўсім свеце, якія справядліва называюць цябе каралевай біятлона. Ты - наш гонар!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў спартсменцы баявога настрою і ўдачы на трасе.