Віншаванне Дар'і Домрачавай з перамогай у спрынце на этапе Кубка свету ў Фінляндыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дар'ю Домрачаву з перамогай у спрынтарскай гонцы на сёмым этапе Кубка свету ў фінскім Контыялахты.

    "Па ходзе сезона ты набрала цудоўную форму, якая дазваляе ўпэўнена трымацца на вяршыне біятлоннага Алімпа. Гэта прыносіць асаблівую радасць тваім шматлікім балельшчыкам", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Так трымаць! Мы ўсе з хваляваннем і надзеяй будзем сачыць за выступленнямі нашай каманды на заключных этапах Кубка свету. Моцнага здароўя вам і новых перамог!" - пажадаў Кіраўнік дзяржавы.