Віншаванне Дар'і Домрачавай з перамогай у апошнім старце этапу Кубка свету ў Цюмені

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку Дар'ю Домрачаву з бліскучым завяршэннем сезона 2017/2018 года - залатым медалём у апошнім старце этапу Кубка свету ў Цюмені.

    "Гэта была прыгожая перамога ў вельмі прыгожай гонцы. Ты чарговы раз праявіла свае лепшыя чэмпіёнскія якасці - выдатны талент, выключную працаздольнасць і невычэрпнае імкненне да найвышэйшага выніку", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дар'і Домрачавай моцнага здароўя і паспяховай падрыхтоўкі да новага сезона.