Віншаванне члену Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Мікалаю Рыжкову

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Мікалая Рыжкова з юбілеем.

    "Ваш прафесійны шлях - яркі прыклад дастойнага і бескарыслівага служэння дзяржаўным інтарэсам. Уласцівыя Вам самаддача, адданасць справе і актыўная грамадзянская пазіцыя заслугоўваюць шчырай павагі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што Ваш палітычны аўтарытэт і багаты жыццёвы вопыт будуць і ў далейшым усяляк садзейнічаць развіццю беларуска-расійскіх адносін на прынцыпах стратэгічнага партнёрства".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мікалаю Рыжкову моцнага здароўя, дабра і пазітыўнага настрою.