Віншаванне члену нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле Аляксандры Раманоўскай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую з бліскучай перамогай на чэмпіянаце свету.

    "Ты настойліва і цвёрда ішла да гэтага выніку. А цудоўны фінальны скачок у амерыканскім Дзір-Вэлі не пакінуў ніякіх сумненняў: ты лепшая!" - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    У віншаванні гаворыцца, што гэта перамога чарговы раз пацвярджае, што ў Беларусі створана школа лыжнай акрабатыкі сусветнага ўзроўню, якая ўжо не адно дзесяцігоддзе забяспечвае падрыхтоўку таленавітай моладзі.

    "Шчыра жадаю табе, усёй камандзе і трэнерскаму складу моцнага здароўя і новых дасягненняў!" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.