Віншаванне члену нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Васілісе Марзалюк

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Васілісу Марзалюк з пераканаўчай перамогай у вырашальнай схватцы на II Еўрапейскіх гульнях.

    "Вопыт, упэўненасць і моцны характар дазволілі табе паспяхова завяршыць усе паядынкі. Тваё золата - дастойная ўзнагарода за майстэрства, самааддачу і адданасць барацьбе. Ты наша гордасць!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілісе Марзалюк моцнага здароўя, дабрабыту і новых перамог.