Віншаванне члену нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Ірыне Курачкінай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па вольнай барацьбе Ірыну Курачкіну з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў.

    "Ты выйшла на дыван з жаданнем не проста змагацца, а абавязкова перамагчы. Ты зрабіла гэта дзякуючы свайму валявому характару, майстэрству і вытрымцы - тым якасцям, якія і ў будучым дадуць магчымасць табе трымацца на вяршыні Алімпа. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.

     Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Курачкінай моцнага здароўя, удачы і новых перамог.