Віншаванне члену нацыянальнай каманды па веласпорце Яўгену Каральку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веласпорце Яўгена Каралька з заваяваннем залатога медаля ў скрэтчы на чэмпіянаце свету па велагонках у Берліне.

    "У захапляючай барацьбе з моцнымі сапернікамі ты праявіў сапраўдныя чэмпіёнскія якасці і па праву заняў вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Гэта перамога - пацвярджэнне таго, што ў гэтай дысцыпліне ты адзін з лепшых спартсменаў планеты", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яўгену Каральку моцнага здароўя, удачы і пакарэння новых вяршынь.