Віншаванне члену нацыянальнай каманды па веласіпедным спорце Васілю Кірыенку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веласіпедным спорце Васіля Кірыенку з заваяваннем залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў.

    "Сёння на трасе ты праявіў цудоўныя маральна-валявыя якасці, тактычна ўмела правёў гонку і забяспечыў сабе камфортную перавагу над сапернікамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка перакананы, што гэтай перамозе садзейнічала і гарачая падтрымка тысяч балельшчыкаў на працягу ўсёй дыстанцыі. Прэзідэнт пажадаў Васілю Кірыенку моцнага здароўя і далейшых поспехаў.