Віншаванне члену нацыянальнай каманды па веласіпедным спорце Таццяне Шараковай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веласіпедным спорце Таццяну Шаракову з майстэрскім выступленнем у індывідуальнай гонцы і заваяваннем золата II Еўрапейскіх гульняў.

    "Устанавіўшы ў адборачным заездзе нацыянальны рэкорд, у фінале ты прынесла другі медаль для каманды Беларусі, на гэты раз вышэйшай пробы. Малайчына! Няхай сённяшняя бліскуча выйграная на родным трэку гонка надасць табе дадатковыя сілы і стане добрым стымулам для новых перамог", - гаворыцца ў віншаванні.