Віншаванне члену нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Яўгену Ціханцову

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова з перамогай на чэмпіянаце Еўропы.

    "Твая перамога на чэмпіянаце Еўропы ў дваябор'і, два малыя залатыя медалі, два кантынентальныя рэкорды - яркае і моцнае выступленне! - гаворыцца ў віншаванні.

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, гэты поспех чарговы раз паказаў, што беларусы - моцныя і таленавітыя людзі, якія здольны на многае.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яўгену Ціханцову гэтак жа настойліва і ўпарта ісці да новых дасягненняў. "Мы ганарымся нашай камандай!" - падкрэсліў Прэзідэнт.