Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне члену нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Дар'і Навумавай

12 красавіка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Дар'ю Навумаву з выдатным выступленнем на чэмпіянаце Еўропы. 

"Да тваіх сярэбраных узнагарод Алімпіяды 2016 года і планетарнага першынства 2018 года цяпер дабавіўся залаты медаль чэмпіянату Еўропы. Гэтым высокім рэзультатам ты абавязана, перш за ўсё, свайму моцнаму характару і мэтанакіраванасці", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за падораныя імгненні гордасці за родную краіну і айчынную школу цяжкай атлетыкі. Як самой спартсменцы, так і ўсёй камандзе Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя, упэўненасці ва ўласных сілах і новых прыгожых перамог.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь