Віншаванне члену нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіславу Ганчарову

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова з заваяваннем залатога медаля ІІ Еўрапейскіх гульняў.

    "Ты чарговы раз пераканаўча пацвердзіў званне сусветнага лідара ў скачках на батуце. Ярка і бездакорна выканаў у фінале кожны элемент складанай праграмы", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіславу Ганчарову не спыняцца на дасягнутым і прадаўжаць радаваць шматлікіх беларускіх балельшчыкаў сваімі поспехамі.