Віншаванне члену нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Таццяне Халадовіч

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Таццяну Халадовіч з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў у асабістым заліку.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што спартсменка змагла праявіць свае лепшыя чэмпіёнскія якасці. "Гэта была яркая валявая перамога. Малайчына! - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы разлічваем на цябе як на аднаго з ключавых членаў нашай каманды, здольных забяспечыць рэзультат і павесці іншых за сабой".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Таццяне Халадовіч моцнага здароўя, веры ў сябе і ўдачы.