Віншаванне члену нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Максіму Недасекаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Максіма Недасекава з заваяваннем золата ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

    "Тваё майстэрства, упэўненасць у сабе, настрой на найвышэйшы вынік прывялі да гэтага заслужанага медаля. За беларускіх лёгкаатлетаў балеў увесь стадыён, перажывала ўся краіна!" - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменам у будучыя дні паказаць максімум сваіх магчымасцей у камандных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.