Віншаванне члену нацыянальнай каманды па барацьбе вольнай Ібрагіму Саідаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па барацьбе вольнай Ібрагіма Саідава з заваяваннем бронзавага медаля барцоўскага турніру Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.

    "Ты ўпарта ішоў да гэтага поспеху і дабіўся яго на дыванах у Рыа-дэ-Жанэйра ў самай цяжкай вагавой катэгорыі дзякуючы сваёй мужнасці, цярпенню і працавітасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    У віншаванні адзначаецца, што гэта вельмі важная перамога для беларускай вольнай барацьбы, якая натхніць новыя пакаленні маладых барцоў і трэнераў на самаадданую працу і яркія перамогі на славу беларускага спорту.