Віншаванне членам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Марыне Літвінчук і Вользе Худзенка

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Марыну Літвінчук і Вольгу Худзенка з заваяваннем залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў у байдарцы-двойцы на 500 м.

    "Вы паказалі выдатную гатоўнасць і нацэленасць на максімальны вынік. Ні на секунду не дазволілі саперніцам усумніцца ў вашай перавазе", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Так трымаць!" - даў наказ Кіраўнік дзяржавы. Ён пажадаў спартсменкам такіх жа ўпэўненых, яркіх перамог і ў іншых гонках Еўрапейскіх гульняў.