Віншаванне членам нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Марыну Літвінчук, Вольгу Худзенка, Станіслава Дайнеку і Дзмітрыя Натынчыка з заваяваннем залатых медалёў чэмпіянату свету ў гонках на дыстанцыі 500 м сярод байдарак-двоек.

    "Дзякуючы высокаму спартыўнаму майстэрству, выдатнай фізічнай форме і мэтанакіраванасці вы выканалі пастаўленую задачу, апраўдаўшы надзеі беларускіх аматараў спорту", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў спартсменам, трэнерскаму штабу і ўсёй камандзе моцнага здароўя, упэўненасці ў сваіх сілах і новых гучных перамог.