Віншаванне членам нацыянальнай каманды па сучасным пяцібор'і

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па сучасным пяцібор'і Вольгу Сілкіну, Настассю Пракапенка і Ірыну Прасянцову з перамогай у камандных спаборніцтвах чэмпіянату свету 2019 года ў Будапешце.

    Асаблівыя словы ўдзячнасці і віншаванні Кіраўнік дзяржавы адрасаваў Вользе Сілкінай, якая таксама заваявала залаты медаль у індывідуальным заліку і імянную ліцэнзію на Алімпійскія гульні 2020 года.

    "Стабільныя вынікі на буйнейшых міжнародных стартах сведчаць аб сіле беларускай каманды, правільна пастаўленым вучэбна-трэніровачным працэсе, а таксама аб вашым патрыятызме і найвышэйшай адказнасці. Малайцы!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Ён пажадаў усім спартсменам і трэнерам здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў.