Віншаванне членам нацыянальнай каманды па спартыўнай акрабатыцы Вользе Мельнік і Артуру Белякову

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне членам нацыянальнай каманды па спартыўнай акрабатыцы Вользе Мельнік і Артуру Белякову ў сувязі з іх перамогай на спаборніцтвах II Еўрапейскіх гульняў.

    "Дарагія Вольга і Артур! Яшчэ раніцай вы прымалі віншаванні з бронзавым поспехам, і цяпер мы адчуваем вялікую радасць, бачачы вас на першай прыступцы п'едэстала гонару. Вы праявілі незвычайную сілу характару, вытрымку і найвыйшае майстэрства. Дзякую за перамогу!" - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсменам, каб і ў заўтрашніх спаборніцтвах ім і іх калегам па камандзе таксама спадарожнічала ўдача.