Віншаванне членам нацыянальнай каманды па спартыўнай акрабатыцы Вераніцы Набокінай, Юліі Івончык і Карыне Сандовіч

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па спартыўнай акрабатыцы Вераніку Набокіну, Юлію Івончык і Карыну Сандовіч з заваяваннем першага для Беларусі залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

    "Дзякую за моцныя і незабыўныя эмоцыі, падораныя гэтай прыгожай і ўпэўненай перамогай. Першыя поспехі нашых спартсменаў, і асабліва ваша золата, - цудоўны падарунак для ўсіх беларусаў і яркі пачатак Еўрапейскіх гульняў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменкам і ўсяму трэнерскаму штабу моцнага здароўя і новых дасягненняў.