Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне членам нацыянальнай каманды па скачках на батуце Ганне Ганчаровай і Марыі Махарынскай

25 чэрвеня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па скачках на батуце Ганну Ганчарову і Марыю Махарынскую з перамогай у сінхронных скачках на батуце на II Еўрапейскіх гульнях.

"Ваша выступленне зачароўвала грацыяй і зладжанасцю. Чыста, акуратна і прыгожа выкананыя элементы - вынік напружанай працы пад кіраўніцтвам вопытных і таленавітых трэнераў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменкам моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь