Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне Боруту Пахару з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Славеніі

13 лістапада 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Борута Пахара з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Славенія.

"Сваім волевыяўленнем славенскі народ падтрымаў курс на забеспячэнне стабільнасці, паступальнае развіццё краіны і далейшае ўмацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым паглыбленні дружалюбных адносін са Славеніяй. "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам значна актывізаваць міждзяржаўныя палітычныя кантакты, гандлёва-эканамічнае, гуманітарнае і культурнае ўзаемадзеянне на карысць нашых краін і народаў", - адзначыў беларускі лідар.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь