Віншаванне біятланістцы Дар'і Домрачавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку Дар'ю Домрачаву з перамогай у гонцы праследавання на восьмым этапе Кубка свету ў нарвежскім Холменколене.
"Гэта была прыгожая, уражальная, а галоўнае - абнадзейлівая гонка. Жадаю табе гэтак жа ўпэўнена і ярка правесці завяршальныя старты сезона", - гаворыцца ў віншаванні.