Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Бідх'е Дэві Бхандары з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Непала

14 сакавіка 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бідх'ю Дэві Бхандары з паўторным выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал.

"Упэўнены, што далейшае развіццё беларуска-непальскіх адносін, лакаматывам якіх павінна быць узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, цалкам адпавядае інтарэсам нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Бідх'е Дэві Бхандары невычэрпнай энергіі, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а таксама міру і працвітання яе краіне.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь