Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне Беларускаму саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане

13 сакавіка 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане з 25-годдзем з дня ўтварэння.

"Шмат гадоў у гарачай кропцы планеты савецкія ваеннаслужачыя паказвалі сапраўдны прыклад вернасці і служэння Радзіме. Перажыўшы суровыя выпрабаванні, былыя аднапалчане аб'ядналіся для захавання памяці аб мужнасці і гераізме нашых воінаў, узаемнай дапамогі і падтрымкі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вось ужо чвэрць стагоддзя Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане не дае забыць боль страшэнных страт, нагадвае аб няўстойлівасці і каштоўнасці міру.

"Вашы з'яднанасць, сіла і ўпэўненасць варты пераймання. Маючы заслужаны аўтарытэт, вы ўносіце значны ўклад у захаванне адзінства і згоды ў грамадстве, выхаванне маладога пакалення, па праву лічыцеся пераемнікамі баявой славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь