Віншаванне Беларускаму саюзу афіцэраў з 25-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб'яднання

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз афіцэраў з 25-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб'яднання.

    "За чвэрць стагоддзя ваша арганізацыя актыўна праявіла сябе ў садзейнічанні ўмацаванню абараназдольнасці краіны, а ветэраны Узброеных Сіл, застаючыся вернымі высакародным традыцыям служэння Айчыне, з'яўляюцца надзейнай апорай дзяржавы ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў асаблівую ўдзячнасць аб'яднанню за добрасумленную работу, накіраваную на прапаганду слаўных баявых традыцый Узброеных Сіл, гераічнай гісторыі беларускага народа, а таксама на кансалідацыю афіцэрскага корпуса і прыцягненне яго да падрыхтоўкі прызыўной моладзі для службы ў арміі і паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы.