Віншаванне Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з 95-годдзем піянерскага руху.

    Піянерскае юнацтва - цудоўны час. Час рамантыкі, бескарыслівага сяброўства, чыстых думак і добрых учынкаў.

    Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, з'яўляючыся адным з самых масавых грамадскіх аб'яднанняў краіны, выхоўвае таленавітых дзяцей і падлеткаў, становіцца стартавай пляцоўкай, з якой пачынаецца іх жыццёвы шлях. Уступаючы ў рады піянерыі, кожны можа знайсці занятак па душы, сустрэць надзейных сяброў і аднадумцаў, развіць свае здольнасці і таленты.

    У гэты ўрачысты дзень жадаю вам радасці і дабрабыту, міру і шчасця, поспехаў у вучобе і творчага натхнення.

    Няхай ваша жыццё будзе насычана яркімі дасягненнямі, задорам і энергіяй, верай у дабро і справядлівасць!

    Аляксандр Лукашэнка