Віншаванне Бархаму Саліху з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Ірак

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бархама Саліха з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Ірак.

    "Перакананы, што ваша дзейнасць у якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць руху краіны дэмакратычным шляхам развіцця, яе хуткаму эканамічнаму прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разлічвае на далейшае паступальнае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іракам.