Віншаванне Арыфу Алві з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Арыфа Алві з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за апошнія некалькі гадоў краіны грунтоўна ўмацавалі двухбаковыя адносіны і дасягнулі высокага ўзроўню ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем захаваць гэту станоўчую тэндэнцыю дзеля далейшага нарошчвання плённага беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.