Віншаванне Армену Саркісяну з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Арменіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Армена Саркісяна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Арменіі.

    "Сваім волевыяўленнем дэпутацкі корпус Арменіі падтрымаў курс на стабільнасць і паступальнае эканамічнае развіццё краіны. Упэўнены, што Ваш багаты вопыт і аўтарытэт будуць садзейнічаць паглыбленню беларуска-армянскіх адносін, заснаваных на даверы, павазе і дружбе паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Армену Саркісяну моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Арменіі - міру і дабрабыту.