Віншаванне арганізатарам, удзельнікам і гасцям фестывалю "Кліч Палесся"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне арганізатарам, удзельнікам і гасцям IV Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" з адкрыццём культурнага форуму.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады свайго існавання гэта свята стала адным з цэнтраў прыцягнення талентаў, а таксама пляцоўкай для зацікаўленай размовы аб тым, як зрабіць Палескі рэгіён і краіну прывабнымі для замежных гасцей, інвестараў, дзелавых людзей.

    "У Год культуры "Кліч Палесся" прапануе гледачам цікавыя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны, развіццё народных традыцый, выхаванне ў жыхароў Беларусі гонару за ўнікальнае прыроднае і духоўнае багацце сваёй зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.