Віншаванне Антоніу Гутэрышу з назначэннем на пасаду Генсакратара ААН

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Антоніу Гутэрыша з назначэннем на пасаду Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

    "Упэўнены, што Ваш багаты жыццёвы і прафесійны вопыт будзе спрыяць паспяховаму выкананню Сакратарыятам ААН сваіх функцый у адпаведнасці са Статутам Арганізацыі на карысць усіх дзяржаў-членаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэты няпросты час эфектыўнае ажыццяўленне місіі ААН магчыма толькі праз аб’яднанне намаганняў усіх дзяржаў свету, умацаванне ўзаемнага даверу і павагі да разнастайнасці шляхоў развіцця грамадства. Роля кіраўніка Сакратарыята ААН у гэтым з’яўляецца выключнай.

    "Беларусь гатова аказаць Вам неабходную падтрымку ў вашай дзейнасці, накіраванай на забеспячэнне бяспекі і паляпшэнне дабрабыту народаў свету", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.