Віншаванне Аляксандру Ван дэр Белену з выбраннем Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыйскай Рэспублікі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Ван дэр Белена з выбраннем Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыйскай Рэспублікі.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на далейшае развіццё ўсебаковых узаемавыгадных сувязей Беларусі з Аўстрыяй, пашырэнне супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, рэалізацыю існуючага двухбаковага патэнцыялу ў гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.