Віншаванне Аляксандру Сяргееву з назначэннем на пасаду прэзідэнта Расійскай акадэміі навук

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Сяргеева з назначэннем на пасаду прэзідэнта Расійскай акадэміі навук.

    "Вы ўзначалілі буйны інтэлектуальны цэнтр, які ўносіць вялікі ўклад у развіццё сусветнай навукі і можа па праву ганарыцца выдатнымі дасягненнямі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што сярод беларускіх вучоных работы Аляксандра Сяргеева шырока вядомы і атрымалі заслужанае прызнанне. "Мы разлічваем, што доўгатэрміновае і плённае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў навукова-тэхнічнай сферы будзе і далей паспяхова развівацца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.