Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Віншаванне алімпійскаму чэмпіёну Уладзіміру Камінскаму

18 красавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алімпійскага чэмпіёна Уладзіміра Камінскага з 70-годдзем.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што біяграфія беларускага велагоншчыка - яркі прыклад самаадданага і сумленнага служэння краіне і айчыннаму спорту.

"Дзякуючы вялікай працавітасці, бясконцаму цярпенню і рэдкай мэтанакіраванасці Вам у далёкім 1976 годзе ўдалося першым з беларускіх веласіпедыстаў узняцца на вышэйшую прыступку алімпійскага п'едэстала. Свой талент Вы таксама спаўна праявілі на трэнерскай ніве і як выкладчык, перадаючы багаты вопыт маладому пакаленню", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Камінскаму моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь