Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне алімпійскай чэмпіёнцы Марыне Лобач

26 чэрвеня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алімпійскую чэмпіёнку Марыну Лобач з юбілеем.

"Ваша імя ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю сусветнага спорту як першай савецкай алімпійскай чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы. Стаўшы трэнерам, вы многія гады аддаяце ўсе свае сілы, веды і багаты вопыт любімаму віду спорту для захавання і прымнажэння пераможных традыцый", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Марыне Лобач моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі. "Няхай уласцівыя вам працавітасць, абаянне, мэтанакіраванасць і ў далейшым служаць крыніцай натхнення для юных грацый, якія мараць пакарыць самыя высокія спартыўныя вяршыні", - падкрэсліў Прэзідэнт.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь