Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне ад Старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Сяргея Лебедзева

10 жніўня 2020 года

Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў накіраваў у адрас Аляксандра Лукашэнкі віншаванне з нагоды перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Беларусі.

"Як кіраўнік місіі наглядальнікаў ад СНД я рэальна пераканаўся ў высокім узроўні даверу, якім Вы карыстаецеся ў пераважнай большасці грамадзян сваёй краіны. Глыбока ўпэўнены, што Ваша дзейнасць у якасці Кіраўніка дзяржавы будзе і далей садзейнічаць паступальнаму развіццю Рэспублікі Беларусь, умацаванню яе пазіцый на міжнароднай арэне, а таксама паглыбленню інтэграцыйных працэсаў на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Сяргей Лебедзеў таксама адзначыў, што застаецца пад уражаннем ад асабістай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і спадзяецца на яго далейшую падтрымку работы Выканаўчага камітэта СНД.

"Да слоў сардэчных віншаванняў з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах далучаю шчырыя пажаданні добрага здароўя, дабрабыту і поспехаў у Вашай рабоце на карысць народа Беларусі", - дадаў старшыня Выканкама СНД.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь