Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне ад Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава

10 жніўня 2020 года
Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

"Вынікі галасавання наглядна дэманструюць шырокую падтрымку з боку грамадзян Беларусі выбранага вамі курсу па абароне нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванні грамадзянскай згоды, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што ваш багаты вопыт і прафесіяналізм будуць і ў далейшым садзейнічаць павышэнню дабрабыту народа, забяспечаць высокі ўзровень палітычнага і эканамічнага развіцця краіны".

Прэзідэнт Кыргызстана выказаў упэўненасць, што двухбаковыя адносіны, заснаваныя на даўніх традыцыях дружбы, узаемнай павагі і супрацоўніцтва, будуць і ў далейшым развівацца і ўмацоўвацца на карысць народаў абедзвюх дзяржаў.

Сааранбай Жээнбекаў пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і дабрабыту, а народу Беларусі - міру і працвітання.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь