Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне ад Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева

10 жніўня 2020 года
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў накіраваў тэлеграму Аляксандру Лукашэнку з віншаваннем з нагоды перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Беларусі.

"Касым-Жамарт Такаеў ад імя народа Казахстана і ад сябе асабіста павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Вынікі выбараў, якія адбыліся ў складанай палітычнай сітуацыі, сведчаць аб народнай падтрымцы вашага стратэгічнага курсу, накіраванага на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі", - гаворыцца ў тэлеграме.

Казахстанскі лідар выказаў упэўненасць у тым, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Казахстанам і Беларуссю будзе і ў далейшым паспяхова развівацца на карысць народаў дзвюх дзяржаў.

Прэзідэнт Казахстана пажадаў Аляксандру Лукашэнку поўнай рэалізацыі ўсіх намечаных планаў на пасадзе кіраўніка дзяржавы, а беларускаму народу - міру, стабільнасці, узаемаразумення і працвітання.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь