Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне ад Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадуры

11 жніўня 2020 года

Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікалас Мадура накіраваў віншаванне Аляксандру Лукашэнку з перавыбраннем Прэзідэнтам Беларусі.

"Гэта яўная перамога, якая паказвае адданасць беларускага народа свайму нацыянальнаму суверэнітэту ў мэтах забеспячэння свайго ўсебаковага развіцця, працвітання, падтрымання міру і бяспекі", - адзначыў венесуэльскі лідар.

Ён выказаў намер і ў далейшым умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва з Беларуссю па ўсіх напрамках.

© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь