Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншаванне ад Першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева

10 жніўня 2020 года
Першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах Прэзідэнта Беларусі.

"Прагаласаваўшы за Вашу кандыдатуру, беларускі народ чарговы раз пацвердзіў свой выбар на карысць прадаўжэння палітыкі эканамічных рэформ, павышэння сацыяльнага дабрабыту насельніцтва і ўмацавання міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.

Нурсултан Назарбаеў асабліва адзначыў асабісты ўклад Аляксандра Лукашэнкі ў развіццё адносін казахстанска-беларускага стратэгічнага партнёрства, якое грунтуецца на традыцыях дружбы і ўзаемапавагі. Пры гэтым Казахстан нацэлены на далейшае пашырэнне і паглыбленне сувязей з Беларуссю як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Высока цаню і даражу нашай дружбай, заснаванай на даверы і ўзаемаразуменні. Упэўнены, што наша плённая сумесная праца ў папярэднія гады будзе і ў далейшым служыць надзейным фундаментам развіцця шматпланавага супрацоўніцтва на карысць народаў нашых краін", - падкрэсліў Першы Прэзідэнт Казахстана.

Нурсултан Назарбаеў пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і новых здзяйсненняў у дзяржаўнай дзейнасці, а народу Беларусі - міру і дабрабыту.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь