Віншаванне Абдэльмаджыду Тэбуну з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Абдэльмаджыда Тэбуна з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі.

    "Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі палітычнага дыялогу з Алжырам, пашырэнні двухбаковага ўзаемадзеяння і сувязей ва ўсіх сферах. Перакананы, што гэта адпавядае інтарэсам абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэльмаджыду Тэбуну здароўя і поспехаў, а жыхарам Алжыра - міру і дабрабыту.