Віншаванне з Хрыстовым Уваскрэсеннем

    Хрысціянам Беларусі

    Дарагія суайчыннікі!

    Са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

    Вялікдзень - не проста свята, гэта сутнасць хрысціянства. Ён увасабляе ў сабе важнейшыя чалавечыя дабрадзейнасці - міласэрнасць, узаемаразуменне і ўсёдараванне. Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе перамогу праўды і высокіх маральных ідэалаў, надае жыццю вечны сэнс, усяляе веру ў будучыню.

    У цудоўныя дні велікодных урачыстасцей абуджаецца ўсё вакол, у сэрцах людзей пануюць радасць і любоў, умацоўваецца жаданне зноў і зноў рабіць добрыя справы.

    Глыбока сімвалічна, што ў гэтым годзе Вялікдзень сустракаюць адначасова паслядоўнікі ўсіх хрысціянскіх цэркваў. Сёння нам, як ніколі раней, неабходны адзінства духу і з'яднанасць. Толькі сумеснымі намаганнямі ўсіх грамадзян краіны мы зможам зберагчы згоду і мір на роднай зямлі.

    Няхай радасць велікоднага свята напоўніць кожны дом, кожную сям'ю святлом, дабром і надзеяй. І няхай ніякія выпрабаванні не разбураць наш унутраны духоўны лад і знешняе светаўладкаванне.

    Моцнага вам здароўя, дабрабыту і вясенняга настрою.

    Аляксандр Лукашэнка