Віншавальныя пасланні з нагоды Дня Перамогі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з нагоды 74-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, значным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў.

    Кіраўнік дзяржавы ў віншавальным пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну адзначыў, што ў Дзень Перамогі нашчадкі з глыбокай удзячнасцю ўспамінаюць ратны подзвіг герояў-вызваліцеляў, якія выратавалі свет ад нацысцкай чумы, смуткуюць аб мільёнах суайчыннікаў, якія аддалі свае жыцці ў імя мірнай будучыні. "Перакананы, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, якая свята захоўваецца, будзе і ў далейшым умацоўваць адзінства беларусаў і расіян, садзейнічаць развіццю стратэгічнага партнёрства дзвюх дружалюбных дзяржаў і падтрыманню стабільнасці ў Еўропе", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні таксама Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну, першаму Прэзідэнту Казастана Нурсултану Назарбаеву і дзеючаму Кіраўніку гэтай дзяржавы Касым-Жамарту Такаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Сааранбаю Жээнбекаву, Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку і выбранаму Кіраўніку гэтай дзяржавы Уладзіміру Зяленскаму, Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі.

    Акрамя таго, Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна, а таксама Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

    Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі накіраваны таксама Старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыграну Саркісяну.