Бел
Галоўная   /  Падзеі

Віншавальныя пасланні з нагоды 75-годдзя Вялікай Перамогі

9 мая 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў замежным лідарам віншаванні з 75-годдзем Вялікай Перамогі. Віншавальныя пасланні Кіраўніка дзяржавы адрасаваны лідарам краін постсавецкай прасторы, а таксама дзяржаў, якія ўваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю, вядомым палітычным дзеячам, кіраўнікам інтэграцыйных структур.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Армену Саркісяну, Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву і Першаму Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Сааранбаю Жээнбекаву, Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону, Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі.

У віншавальным пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта гістарычная падзея з'яўляецца свяшчэнным святам для ўсіх, хто шануе подзвіг савецкага народа, які адстаяў мір і незалежнасць роднай зямлі ў самай жорсткай і разбуральнай за гісторыю чалавецтва вайне. "Неацэнны ўклад у агульную Перамогу над фашызмам беларусаў і расіян. Мы ганарымся сілай духу і бяспрыкладнай мужнасцю доблесных воінаў і працаўнікоў тылу. Схіляем галовы перад тымі, хто аддаў жыццё за Айчыну. Перакананы, што адзінства, дружба і ўзаемадапамога нашых народаў, правераныя ў вельмі цяжкіх выпрабаваннях ваеннага часу, застануцца непарушнай асновай для далейшага стратэгічнага развіцця беларуска-расійскага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.

У віншаванні Старшыні КНР Сі Цзіньпіну Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што храбрасць і гераізм беларускага і кітайскага народаў у вызваленчай барацьбе атрымалі сусветнае прызнанне. Абедзве краіны ўвайшлі ў лік дзяржаў - заснавальніц ААН. "Менавіта ў перыяд ваеннага ліхалецця закладзена аснова жалезнага братэрства нашых народаў. Беларусы самааддана змагаліся супраць японскіх мілітарыстаў у небе над Кітаем, ураджэнцы з Паднябеснай удзельнічалі ў падпольным руху на нашай тэрыторыі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мінск і Пекін памятаюць урокі гісторыі і доблесны подзвіг пераможцаў, свята ўшаноўваюць памяць загінулых і процістаяць любым спробам скажэння падзей. Перакананы, што мы і ў далейшым сумеснымі намаганнямі будзем садзейнічаць захаванню міру і аб'яднанню міжнароднай супольнасці перад тварам новых выклікаў і пагроз".

"Беларусь, як і ўсе рэспублікі Савецкага Саюза, гераічна змагалася з ворагам за мірную будучыню чалавецтва. Наша краіна высока цэніць салідарнасць удзельнікаў антыгітлераўскай кааліцыі, у тым ліку падтрымку ЗША ў рамках праграмы ленд-ліза і аднаўлення разбуранай вайной эканомікі. Перакананы, што ў сённяшніх няпростых абставінах міжнародная супольнасць павінна аб'яднаць свае намаганні ў мэтах захавання міру і стабільнасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

У пасланнях у адрас амерыканскага лідара, а таксама Каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II і Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона падкрэсліваецца, што адкрыццё Другога фронту, высадка войскаў саюзнікаў у Нармандыі наблізілі агульны трыумф і з'яўляюцца яскравым прыкладам мужнасці і рашучасці народаў, аб'яднаных барацьбой за свабоду і незалежнасць.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў уклад у Вялікую Перамогу ўдзельнікаў легендарнага авіяцыйнага палка "Нармандыя-Нёман" - аднаго з сімвалаў беларуска-французскага супрацоўніцтва і сапраўднай баявой дружбы.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што гордасць і памяць аб подзвігу кожнага героя-вызваліцеля жывуць у сэрцах людзей, аб'ядноўваюць і дапамагаюць адчуваць штодзённую адказнасць за мірную і справядлівую будучыню.

Акрамя таго, Кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў з 75-годдзем Перамогі Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі Міхаіла Мішусціна, Старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціну Мацвіенка, Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслава Валодзіна, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі накіраваны Старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілу Мясніковічу, Генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславу Засю.

У адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа таксама паступаюць шматлікія віншаванні з гадавінай Перамогі ад кіраўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа, вядомых палітычных дзеячаў.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь