Каментарый да Указа № 165 ад 2 мая 2019 г.

    Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлена права бясплатнага праезду ў паяздах міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ў паяздах унутрырэспубліканскіх зносін. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая.

    Такой магчымасцю ветэраны змогуць скарыстацца ў перыяд правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Прынятыя меры дазволяць ветэранам Беларусі і Расіі, якія вызвалялі нашу зямлю ад гітлераўскіх акупантаў, бясплатна наведаць сваіх франтавых сяброў, памятныя мясціны і святочныя мерапрыемствы ў абедзвюх краінах.