Валянцін Міхневіч вызвалены ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі

    Валянцін Міхневіч вызвалены ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 лістапада.

    Валянцін Міхневіч звольнены са службы ў органах унутраных спраў у запас па хваробе з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.